Мабільны аператар life:) анансаваў павышэнне цэн на разнастайныя паслугі на асноўных тарыфах. Змены набудуць сілу з 22 чэрвеня.

Амаль на дзве траціны даражэйшым стане тарыф XS — з 18 да 28,8 тысяч на месяц. На 15% даражэй стануць тарыфы M і XL, на 5% — L. Плата за S не зменіцца. Тэлефанаванні на ўсе сеткі падаражэюць з 510 да 540 рублёў на хвіліну.

Таксама падаражэе паслуга «Твой дзень» для тарыфаў «йо600» і «йо1200», паслугі «лёгка стасавацца» і «бясконцыя стасункі» ды іншае.

Нязменнымі застануцца цэны на інтэрнэт-паслугі акрамя пакетных прапаноў не зменяцца, таксама старымі застануцца выплаты па растэрміноўках

Падвышэнне цэн life:) абгрунтоўвае патрэбай у развіцці кампаніі. Новыя тарыфы аператар уводзіць «дакладна следуючы курсам развіцця сеткі, падтрымання якасці сувязі і павелічэння асартыменту паслуг».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?