Мэсэнджар заснавальніка «УКантакце» Паўла Дурава Telegram атрымаў 19 мая абнаўленне, што дазволіла ствараць уласныя наборы стыкераў — гэткіх гіганцкіх смайлікаў. TJournal сабраў самыя дзіўныя наборы карыстальнікаў, у спіс трапіў і набор стыкераў з Лукашэнкам.

Каб спампаваць староннія стыкеры, трэба перайсці па спасылцы на афіцыйным сайце Telergam. Праўда, там няма поўнага спісу — ён ёсць, напрыклад, на неафіцыйным tlgrm.ru. Стыкеры «Бацька» тут.

Сярод самых дзіўных былі названыя таксама стыкеры з Тэйлар Свіфт, Нікаласам Кейджам, Гейбам Ньюэлам, героямі фільма «Kung Fury» (калі вы яго яшчэ не глядзелі, паглядзіце) і іншыя. У мэсэнджар перанесеныя ўсе стыкеры з «УКантакце».

***

Мэсэнджар Telegram — бясплатная праграма для абмену паведамленнямі з адкрытым зыходным кодам. Праект вядзе Павел Дураў, мэсэнджар працуе на базе пратаколу MTProto, распрацаванага яго братам Мікалаем.

Стваральнікі заяўляюць аб поўнай крыпастойкасці — паведамленні шыфруюцца так, што самі распрацоўшчыкі не маюць да іх доступу (і, адпаведна, не могуць выдаць перапіску спецслужбам — у адрозненне ад канкурэнтаў).

За ўзлом шыфру распрацоўшчыкі абяцаюць прыз у 300 тысяч даляраў. Пакуль была толькі адна сур’ёзная заяўка на прыз: хакер знайшоў тэкст у незашыфраваным выглядзе ў кэшы Android-праграмы і памяці самога Android. Павел Дураў не прыняў заяўку: ён сцвярджае, што ўразлівасць належыць не мэсэнджару, а Android, і што пры наяўнасці root-доступу (правоў адміністратара, атрымаць якія самастойна можа толькі дасведчаны карыстальнік) можна атрымаць любую інфармацыю, што паказваецца на экране прылады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?