Злева: лімфатычная сістэма, як яе малююць сёння. Справа: як прыйдзецца маляваць цяпер. Выява: University of Virginia Health System

Злева: лімфатычная сістэма, як яе малююць сёння. Справа: як прыйдзецца маляваць цяпер. Выява: University of Virginia Health System

Даследчыкі ўніверсітэта сістэмы аховы здароўя Вірджыніі, ЗША, знайшлі прамую сувязь між мозгам і імуннай сістэмай: лімфатычныя сасуды ідуць наўпрост у мозг, піша Neuroscience News са спасылкай на даследаванне, што будзе хутка апублікаванае ў часопісе Nature.

Раней было незразумела, як лімфатычная сістэма ўзаемадзейнічае з мозгам. З адкрыццём лімфатычных сасудаў у мозгу прыйдзецца перапісваць падручнікі анатоміі.

Выявілася, што яе сасуды тысячы год «хаваліся» ад даследчыкаў чалавечага цела ў мозгавай абалонцы побач з крывяноснымі сасудамі. Гэта заўважыў прафесар Антуан Луво, калі даследаваў цвёрдую мозгавую абалонку мышы і прыдумаў спосаб ускрыцця, пры якім гэтая абалонка застаецца цэлай.

Навукоўцы кажуць аб сваім здзіўленні адкрыццю: методыка была не такой складанай — дзіўна, што столькі разнастайных даследаванняў (у тым ліку магнітна-рэзанансная тамаграфія) не паказалі навукоўцам сасуды лімфатычнай сістэмы.

Лімфатычная сістэма выконвае важную ролю ў абмене рэчываў, ачыстцы тканак і клетак арганізму, а таксама ў рабоце імуннай сістэмы. Той факт, што менавіта яна ўзаемадзейнічае з галаўным мозгам, можа даць адказы на многія пытанні.

У прыватнасці, далейшыя даследаванні могуць паказаць шляхі лекавання хваробы Альцгеймера (магчыма, яе прычынамі ёсць якраз «непаладкі» лімфатычнай сістэмы), а таксама рассеянага склерозу і нават аўтызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?