Фота: Bloomberg

Фота: Bloomberg

Французскі касметычны гігант L’Oreal абвесціў аб партнёрстве з біямедыцынскім стартапам Organovo, піша Bloomberg. Партнёры зоймуцца даследаваннямі ў галіне вырабу штучнай скуры, ідэнтычнай чалавечай.

Кампаніі плануюць распрацаваць метад стварэння «жывой» скуры, ідэнтычнай чалавечай, з дапамогай 3D-прынтараў. Такі метад дазволіць пачаць выраб скуры ў прамысловых маштабах і значна знізіць яе кошт.

Штучная чалавечая скура патрэбная для выпрабаванняў касметыкі на эфектыўнасць і таксічнасць.

Каб пазбегнуць тэстаў на жывёлах, L’Oreal яшчэ ў 1980-я пачала вырошчванне чалавечай скуры ў лабараторыі ў Леоне, Францыя. У памяшканні памерам з тры алімпійскіх басейны вырабляецца каля 5 м² скуры на год, чаго хапае на 100 тысяч тэставых экзэмпляраў.

Сённяшні метад выкарыстоўвае скуру ад донараў, што праходзілі пластычныя аперацыі. «Лішняя» скура разбіваецца на клеткі, што змяшчаюцца ў латкі і вырошчваюцца ў асяроддзі, падобным да чалавечага цела. Вырошчванне скуры такім метадам займае каля тыдня.

Новы праект будзе запушчаны ў даследчым цэнтры L’Oreal у Каліфорніі, ЗША, і ў лабараторыях Organovo у Сан-Дыега. Organovo ужо працуе над вырабам тканінаў пячонкі і нырак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?