Талісманам чэмпіянату свету па хакеі 2016 стаў Лайка — сабака ў хакейнай форме, на каньках і з клюшкай. Меркаванне журы не супала з выбарам заўзятараў, якія раней назвалі сваімі фаварытамі Хлопіка і Зайку-хакеіста.

Аднак прафесійнае журы аддало перавагу больш кансерватыўнаму вобразу.

Конкурс, у якім прыняло ўдзел звыш 500 работ, праводзіўся ў некалькі этапаў: спачатку заўзятарам і ўсім жадаючым было прапанавана вызначыцца з фаварытам з дапамогай інтэрнэт-галасавання.

Экспертная камісія, якая складаецца з прадстаўнікоў Міжнароднай федэрацыі хакея і Федэрацыі хакея Расіі, затым адабрала чатырох фіналістаў.

Пераможца конкурсу на лепшы талісман чэмпіянату свету па хакеі 2016 года, які пройдзе ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, быў абвешчаны ўвечары 28 красавіка ў эфіры праграмы «Вячэрні Ургант».

Інтэрнэт-карыстальнікі ў сярэдзіне сакавіка выбралі 20 найбольш упадабаных варыянтаў. 750 031 голас быў аддадзены Хлопіку — твору тэатральнага мастака Вольгі Міхайлавай з Санкт-Пецярбурга.

«Хлопік — гэта нешта сярэдняе паміж калабком і сняжком, модная тэндэнцыя — круглявыя формы», — казала пра Хлопіка яго аўтарка.

За Зайку-хакеіста, якому ў інтэрнэце дадалі азначэнне «крывы», прагаласавала 726 765 чалавек. Крывога Зайку намаляваў вучань першага класа Цімафей Гулянок з Чарапаўца. «Зайка-Хакеіст вельмі хоча гуляць», — напісаў школьнік.

Нягледзячы на тое, што і Хлопік і Зайка перамаглі ў інтэрнэт-галасаванні, экспертнае журы не дапусціла іх да другой часткі конкурсу, не патлумачыўшы прычын.

Конкурсная камісія Федэрацыі хакея Расіі адабрала чатырох фіналістаў, якімі сталі Кот Матрос, Самавар Дымок, Рускі волат і лайка Байкал. Лайка пры гэтым заняла апошняе, 20-е месца ў інтэрнэт-галасаванні, за яе прагаласавала 254 337 чалавек.

«Лайка жыве ў Сібіры. З дзяцінства вельмі любіць катацца на каньках. Лайка — першакласны хакеіст. Ён вельмі хуткі і смелы», — кажа пра сваю працу эканаміст з Самары Наталля Петухова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?