кадр з фільма «Месца сустрэчы змяніць няможна»
Як паведаміў «Нашай Ніве» кіраўнік прэсавай службы МУС Канстанцін Шалькевіч, мастацкі фільм плануецца зняць у гонар 100-гадовага юбілея міліцыі ў 2017 годзе. Пакуль што падрабязнасцяў мала – сцэнар у стадыі ўзгаднення і дапрацоўкі.
«Магу сказаць толькі тое, што фільм мусіць быць на ўзроўні «Месца сустрэчы змяніць няможна», — адзначыў Канстанцін Шалькевіч. — Ён павінен раскрыць цяжкасці працы айчыннай міліцыі і стаць процівагай тым крымінальным серыялам, што здымаюцца ў Расіі. Там часам мала праўды, і ў гледача складваецца памылковае ўражанне аб міліцыі», — заўважыў Шалькевіч.
Бюджэт, рэжысёр, галоўныя акторы і назва фільма пакуль трымаюцца ў сакрэце.
0
0
0
0
0
0