Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што грамадзяне краіны ўдзельнічаюць ва ўкраінскім канфлікце.
«Мы ўжо ўцягнутыя ў яго, нашы ваююць на адным баку, на другім баку. Хоць мы жорстка да гэтага ставімся», — сказаў А.Лукашэнка, выступаючы ў сераду ў Мінску з штогадовым пасланнем да народа і парламента.
«Пакуль гэта адзінкі. Ну, калі хто-небудзь хоча паваяваць, галаву скласці за $ 10 тыс., то, калі ласка, ідзі ваюй», — працягнуў ён.
Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго насцярожвае сітуацыя, калі гэтыя людзі, што «нюхаюць порах», вернуцца назад.
0
0
0
0
0
0