Зараз у Мінску вельмі цёпла — +14 было а 6-й раніцы, паведамляе Белгідрамет. Але днём будзе рэзкае змяненне умоваў надвор'я.
Пройдуць дажджы, месцамі моцныя залевы, часам град, парывы ветру будуць дасягаць 20 м/с, вецер зменіцца з паўднёвага на паўночна-заходні.
Чакаецца паніжэнне тэмпературы да — +7—9 градусаў.
На сёння быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.





