Ракета МБР РТ-2ПМ1/М2. Фота: pircenter.org

Ракета МБР РТ-2ПМ1/М2. Фота: pircenter.org

Уладзімір Пуцін заявіў у звароце да Агляднай канферэнцыі па выкананні Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі аб выкананні Расіяй усіх пунктаў дамовы, перадае РІА Новості.

«Мы скарацілі свой ядзерны патэнцыял да мінімальнага ўзроўню, што з'яўляецца значным унёскам ва ўсеагульнае і поўнае раззбраенне,

— піша Пуцін. — Плануем працягваць працу ў гэтым кірунку, а таксама захоўваць раўнавагу паміж засваеннем мірнага атама і ўмацаваннем рэжыму нераспаўсюду, у тым ліку сістэму гарантый МАГАТЭ».

Кіраўнік Расіі выказаў спадзеў на тое, што ўсе краіны-ўдзельнікі дамовы будуць выконваць узятыя на сябе абавязкі, што «стане важным фактарам умацавання міру, бяспекі і стабільнасці на ўсёй планеце».

Тым часам генсакратар ААН Пан Гі Мун асудзіў высілкі ЗША і Расіі па мадэрнізацыі ядзернага патэнцыялу — паводле яго слоў, гэта ёсць «небяспечным вяртаннем да мыслення часоў халоднай вайны».

***

Расія за апошні год некалькі раз пагражала скарыстацца ядзернай зброяй: спачатку ўскосна праз тэлевядоўцу Дзмітрыя Кісялёва, затым наўпрост праз пасла ў Даніі. Па словах Пуціна, Расія была гатовая ўжыць ядзерную зброю падчас уключэння Крыму ў свой склад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?