Аляксандр Лукашэнка пасля майскіх святаў мае намер наведаць МАЗ, МТЗ, Мінскі маторны завод. Пра гэта паведаміла журналістам па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях развіцця Мінска намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава.

Наталля Качанава адзначыла, што на нарадзе была пастаўлена задача разабрацца з працай гэтых прадпрыемстваў. «Для таго каб высветліць рэальную карціну, я сама планую іх наведаць, сустрэцца з працоўнымі калектывамі і паглядзець на працу кіруючых кадраў», — сказала віцэ-прэм'ер.

На нарадзе размова ішла не толькі аб працы прамысловага комплексу сталіцы, але і аб пытаннях добраўпарадкавання і навядзення парадку ў горадзе да Дня Перамогі.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац праінфармаваў аб будаўніцтве цэнтра мастацкай гімнастыкі. Паводле яго слоў, пасля змены забудоўшчыка пачата перапраектаванне цэнтра і ўжо ў бліжэйшы час плануецца пачатак яго будаўніцтва. Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на эканомію сродкаў пры ўзвядзенні цэнтра і запатрабаваў распрацаваць найбольш аптымальны варыянт суадносін кошту і якасці, будаваць без празмернасцяў, каб цэнтр быў шматфункцыянальны і аптымальны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0