Касмічнае цунамі. Фота: Andra Stroe

Касмічнае цунамі. Фота: Andra Stroe

Ударныя хвалі ад сутыкнення галактык здольныя на кароткі час ажывіць суседнюю эліптычную галактыку, у якой спынілася ўтварэнне зорак, сцвярджаюць астраномы ў часопісе Monthly Notices of the Royal Astronomical Society.

Сутыкненне галактык ўтварае магутныя ўдарныя хвалі, што праз практычна пустую міжгалактычную прастору перадаюцца суседнім галактыкам — і нават «абуджаюць мёртвых».

З дапамогай наземных тэлескопаў астраномы назіраюць за двума скопішчамі галактык. CIZA J2242.8+5301 у сузор’і Яшчаркі, празваная навукоўцамі «Сасіскай», і 1RXS J0603.3+4213 у сузор’і Вазнічага, празваная «Зубачысткай», перажываюць інтэнсіўныя сутыкненні галактык у сабе.

Звычайна ў такіх назіраннях навукоўцы шукаюць сляды існавання цёмнай матэрыі. Але ў свежых назіраннях за «Сасіскай» быў заўважаны незвычайны эфект.

Ударныя хвалі ад сутыкнення дзвюх галактык перадаліся галактыцы-суседцы, перамяшалі яе матэрыю так, што тая сабралася ў камякі, з якіх пазней утворацца буйныя зоркі. Праўда, адзначаюць навукоўцы, «ажыўленне» мёртвай галактыкі будзе нядоўгім: праз пару мільёнаў год утвораныя зоркі выбухнуць у звышновыя, і галактыка вернецца ў мёртвы стан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?