Суд Ленінскага раёна Магілёва аштрафаваў 27 красавіка актывіста АГП Мікалая Гладышава за раздачу друкаваных выданняў на антыкарупцыйную тэматыку на 25 базавых велічынь (4,5 млн рублёў).

Нагадаем, Гладышаў быў затрыманы раніцай на чыгуначным вакзале Магілёва, дзе ён распаўсюджваў апазіцыйную прэсу, у прыватнасці газету «Новы час» і бюлетэнь «Не — карупцыі». Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ў незаконным распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (ч. 2 арт. 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).

«Суддзя Панасенка прысудзіла мне штраф у 25 базавых велічынь. Я буду абскарджваць яе рашэнне», — паведаміў Мікалай Гладышаў. Актывіст вінаватым сябе не прызнае, тлумачачы гэта тым, што права на свабодны распаўсюд і атрыманне інфармацыі яму гарантаванае Канстытуцыяй Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?