Амерыканскія ваенна-марскія сілы — самыя моцныя ў свеце, і менавіта яны забяспечваюць магчымасці ЗША па вядзенні баявых дзеянняў у любым кутку свету. Цяпер у складзе ВМС ЗША 5 флатоў, якія кантралююць акіяны планеты, і на чале аднаго з іх можа ўпершыню ў гісторыі стаць жанчына.

Нора Тайсан на барту авіяносца «Джордж Буш»

Нора Тайсан на барту авіяносца «Джордж Буш»

Прэзідэнт ЗША Барак Абама прапанаваў віцэ-адмірала Нору Тайсан на пасаду камандуючага 3-м флотам ЗША, які забяспечвае абарону дзяржавы як у Ціхім, гэтак і ў Атлантычным акіяне.

Цяпер кандыдатуру мусіць зацвердзіць Сенат ЗША.

Тайсан пайшла на флот пасля вучобы ў унівэрсітэце ў 1983 годзе. Служыла ў марской авіяцыі, потым камандвала ўнівэрсальным дэсантным караблем «Батаан». У 2007 годзе стала камандуючым тылу 7 аператыўнага флоту ЗША, у 2010-м узначаліла 2-ю авіяносную ўдарную групу. Зараз яна з'яўляецца намеснікам начальніка Камандвання сіл флоту ЗША.

Тайсан, якой зараз каля 57 год, удзельнічала ў аперацыях у Іраку і Афганістане, куды самалёты марской авіяцыі пад яе камандваннем зрабілі тысячы баявых вылетаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?