Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што некаторыя крытыкуюць прыняты дакумент. У сувязі з гэтым ён сказаў: «Сумленных людзей не пакрыўдзіць, а гультаёў прымусім працаваць».

«Гэта толькі першы крок, — растлумачыў ён. — Мы людзям паказалі — кожны павінен працаваць. Трэба, каб усё было справядліва. Мы паглядзім, як лепш, і будзем маніторыць сітуацыю. Нам трэба «выцягнуць» з грамадства п'яніц, зладзюг, дармаедаў. Гэта сур'ёзная праблема».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з павагай ставіцца да шматдзетных сем'яў. Але, на жаль, акрамя станоўчых прыкладаў ёсць і адмоўныя, калі бацькі вядуць амаральны лад жыцця, а дзетак здаюць у дзіцячыя дамы. Гэта ненармальная сітуацыя. І зразумела, што такіх нядбайных шматдзетных бацькоў трэба прымушаць працаваць.

Мясцовыя жыхары, многія з якіх займаюцца дома вытворчасцю сыроў, пацікавіліся, ці не аднясуць ці і іх да катэгорыі так званых дармаедаў. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што ніякіх прэтэнзій да людзей, якія сапраўды працуюць, быць не можа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?