«Чарнобыльскі шлях — 2014», фота Сяргея Гудзіліна

«Чарнобыльскі шлях — 2014», фота Сяргея Гудзіліна

Чатыры аўтобусы з сілавікамі

***

Арганізатары шэсця заклікалі ўдзельнікаў акцыі прыносіць кветкі і лампадкі да размешчаных каля царквы памятных знакаў у гонар ахвяр і ліквідатараў катастрофы на ЧАЭС.

***

Як нагадвае БелаПАН, і праз 29 гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва, на забруджаных тэрыторыях Беларусі працягваюць жыць людзі. Паводле звестак Белстата, гэта больш як 12% насельніцтва краіны.Як вядома, у выніку аварыі на ЧАЭС Беларусь больш за іншых была забруджаная — на яе тэрыторыю выпала больш за 70% усіх радыенуклідаў. Рэспубліка была абвешчаная зонай экалагічнага бедства. 

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, на пачатак 2015 года ў зоне радыеактыўнага забруджвання знаходзілася 28 гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу, а таксама 2.355 сельскіх населеных пунктаў (10,2% населеных пунктаў краіны). Колькасць насельніцтва, якое жыве на забруджанай тэрыторыі, на пачатак гэтага года склала 1 млн. 142,6 тыс. чалавек (12,1% насельніцтва краіны). Прыкладна 215 тыс. з іх — дзеці, больш за 600 з якіх прызнаныя інвалідамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0