Кіраўнік дзяржавы накіраваўся ў Мінск.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы са сваім грузінскім калегам Георгіем Маргвелашвілі, сустрэўся з прэм'ер-міністрам Грузіі Іракліем Гарыбашвілі, Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі, Архіепіскапам Мцхецкім і Тбіліскім, Мітрапалітам Піцундскім і Сухум-Абхазскім Іліёй II. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама наведаў кафедральны сабор Святой Тройцы, усклаў вянок да Мемарыяла героям, якія загінулі за адзінства Грузіі.

Сёння Лукашэнка наведаў Аджарыю. Тут адбылася яго сустрэча са старшынёй урада Аўтаномнай Рэспублікі Аджарыя Арчылам Хабадзэ. Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі падпісання пагаднення аб устанаўленні партнёрскіх адносін паміж гарадамі Брэст і Батумі. У Аджарыю таксама прыбыў Прэзідэнт Грузіі. Аляксандр Лукашэнка і Георгій Маргвелашвілі пасля заканчэння афіцыйнай работы пагутарылі з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?