Беларускі нацыянальны кінапраект атрымае назву «Код Каіна» («The Code of Cain») для замежнага пракату, перадае БелТА словы генеральнага прадзюсара кампаніі Nonstop Media Сяргея Ждановіча.

У Беларусі, Расіі, Украіне і Казахстане фільм захаваў сваю другую назву — «Мы, браты».

Па словах Ждановіча, фільм выйдзе найперш на постсавецкай прасторы ў верасні 2015 года, у амерыканскі і еўрапейскі пракат трапіць на паўтара-два тыдні пазней.

Раней меркавалася выпусціць фільм у беларускі пракат 18 красавіка.

***

Фільм «Мы, браты» — найбуйнейшы праект беларускай прыватнай кампаніі. Бюджэт стужкі складае 2 млн даляраў. 

Рэжысёр фільма — Уільям дэ Віталь, раней вядомы пареважна як каскадзёр і пастаноўшчык трукаў. Галоўныя ролі выканалі Наташа Алем (амерыканская акторка родам з Ташкента, зорка часопісаў Playboy i Maxim), Яўген Гмарлоўскі, Эрык Робертс, Сэлі Кёркланд ды мноства беларукіх і расійскіх актораў.

Фільм нарадзіў крылатую фразу «что-то не так». Падчас здымак у Мінску на плошчы Незалежнасці, дзе імітаваўся штурм Дому Ураду, удзельнікам масоўкі забаранілі крычаць «Жыве Беларусь!» — прыйшлося выдумляць новы лозунг.

Чытайце таксама: 

Сяргей Ждановіч, прадзюсар фільма «Авель»: Трэба ж любіць сваё — беларускае!

Міністр Святлоў: Любыя маніпуляцыі з фільмам «Мы, браты» магчымыя толькі з дазволу дзяржавы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?