У Паўночнай Карэі з'явіцца другі курорт, разлічаны на замежных турыстаў. Пра гэта паведамляе «Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі». Спецыяльная зона адпачынку Мубон будзе створаная недалёка ад найвышэйшай вяршыні краіны — гары Пэктусан. Адпаведны ўказ быў выпушчаны Прэзідыумам Вярхоўнага народнага сходу КНДР.

Турыстычная зона ля гары Кымгансан. Фота: Goh Chai Hin / AFP

Турыстычная зона ля гары Кымгансан. Фота: Goh Chai Hin / AFP

Як адзначае паўднёвакарэйскае агенцтва «Рэнхап», эксперты тлумачаць стварэнне новай турыстычнай зоны ў КНДР жаданнем уладаў прыцягнуць у краіну замежную валюту.

Першая зона адпачынку для замежнікаў у краіне была адкрытая каля гары Кымгансан ў 1998 годзе. У 2008 Паўднёвая Карэя забараніла сваім грамадзянам паездкі на курорт. Гэта адбылося пасля таго, як паўночнакарэйскі салдат застрэліў адну з турыстак, якая, шпацыруючы па пляжы, зайшла ў забароненую зону.

У пачатку лютага ўлады Кітая прапанавалі стварыць на мяжы з КНДР і Расіяй турыстычную зону. Яна зойме плошчу 10 квадратных кіламетраў на тэрыторыі кожнай з краін.

Патэнцыйна актыўны вулкан Пэктусан знаходзіцца на мяжы КНДР з Кітаем. Гара, вышыня якой складае 2774 метра, лічыцца найвышэйшым пунктам Маньчжура-Карэйскіх гор. У 1979 годзе на ёй быў створаны міжнародны біясферны запаведнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?