Сёння, 22 красавіка, былі завершаныя чвэрцьфіналы Лігі чэмпіёнаў.
Хаўер Эрнандэс (Чычарыта) выводзіць «Рэал» у паўфінал Лігі чэмпіёнаў, marca.es
У мадрыдскім дэрбі на «Санцьяга Бернабеў» у хатнім паядынку «Рэал» перамог «Атлетыка» з лікам 1:0 (Хаўер Эрнандэс, 88) і выйшаў у паўфінал турніру (першы матч — 0:0).
Нагадаем, што каманды год таму гулялі ў фінале Лігі чэмпіёнаў і тады таксама перамог «Рэал».
У другім матчы «Манака» і «Ювентус» згулялі ўнічыю — 0:0, але за кошт перамогі ў Турыне ў наступны этап ідзе італьянскі клуб.
Нагадаем, што ўчора пуцёўку ў паўфінал заваявалі «Баварыя» і «Барселона».
Такім чынам у паўфіналах Лігі чэмпіёнаў згуляюць: «Рэал», «Барселона», «Баварыя» і «Ювентус».
Лёсаванне пройдзе ў пятніцу, паўфіналы будуць згуляныя 5-6 і 12-13 мая. Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 6 чэрвеня ў Берліне.





