Упершыню інаўгурацыя мэра горада адбылася публічна. У ёй маглі прыняць удзел усе ахвотныя. Падобна на тое, што такая прапанова прыйшлося жыхарам горада даспадобы — каля моста сабраліся некалькі сотняў чалавек.
На сваю інаўгурацыю 40-гадовы Р.Шымашус прыбыў пасля першага пасяджэння гарадской рады разам са сваёй жонкай Агне Матулайце.
«Я ўяўляю сабе Вільню дружалюбным горадам, які смела глядзіць у будучыню, з'яўляецца прыкладам для ўсёй Літвы», — сказаў ён, вітаючы прысутных.
Жыхары горада віталі мэра не толькі апладысментамі, але і падарункамі.
У сваю чаргу Р.Шымашус, сышоўшы са сцэны, размаўляў і фатаграфаваўся з кожным ахвотным, запрашаў далучыцца да пікніка, пачаставацца вайсковай кашай, кавай.
Новы мэр Вільні яшчэ перад інаўгурацыяй сказаў, што, стаўшы мэрам, перш за ўсё зоймецца кіраваннем муніцыпальнымі кампаніямі, дзіцячымі садамі і скульптурамі на Зялёным мосце.
Ён публічна падзякаваў былога мэру Вільні А.Зуокасу і падзяліўся сваімі надзеямі.
«Я веру, што Віленскае самакіраванне можа быць і дзейсным, і імклівым, і сумленным, і ўмелым кантактаваць, прыслухоўвацца. Я асабіста хацеў бы, каб Вільня стала эталонам таго, як можна дасягнуць амбыцыйных мэтаў (…) Упэўнены, што Вільня зменіцца ў лепшы бок», — сказаў ён.





