Гумавыя адходы вытворчасці загарэліся на тэрыторыі рэгенератарнага завода ў Магілёве, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
З розных месцаў абласнога цэнтра бачныя вялікія клубы дыму ў раёне вуліцы Чалюскінцаў.
Паводле звестак МНС, узгаранне ўзнікла недзе ў 14.30. На ліквідацыю пажару прыбылі некалькі падраздзяленняў пажарных.
Пакуль дакладная плошча ўзгарання невядомая. Няма інфармацыі і пра магчымых пацярпелых.





