Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ выказаў глыбокае раскаянне ў сувязі з агрэсіўнымі дзеяннямі сваёй краіны ў гады Другой сусветнай вайны.

«Мы прытрымліваемся прынцыпаў існавання ў якасці мірнай дзяржавы. У далейшым ніхто ў свеце не павінен дапусціць некантраляванага прымянення зброі», — адзначыў Абэ, выступаючы на азіяцка-афрыканскім саміце ў Джакарце.

Раней улады Кітая і Паўднёвай Карэі неаднаразова патрабавалі ад Токіа афіцыйна прызнаць агрэсіўнасць дзеянняў японскіх уладаў падчас вайны.

Як чакаецца, у ходзе саміту Сіндза Абэ правядзе сустрэчу са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?