Крымскі ваенны гарнізонны суд прыгаварыў да 2 гадоў пазбаўлення волі расійскага вайскоўца Яўгена Зайцава, які ў красавіку 2014 года ў пасёлку Навафедараўка застрэліў маёра ўзброеных сіл Украіны Станіслава Карачэўскага.
Пра гэта ў Twitter напісаў адвакат народнага дэпутата Украіны, лётчыцы Надзеі Саўчанка Марк Фейгін.
«13 сакавіка Крымскі ваенны гарнізонны суд вынес прысуд тэрмін Зайцаву за забойства афіцэра УСУ Карачэўскага. Памятаеце? 2 гады далі, так …», - адзначыў ён.
«Значыць, за забітага ўкраінскага афіцэра далі расяініну 2 гады. А не вінаватая Саўчанка ўжо 10 месяцаў адседзела за нібыта дапамаганне ў забойстве», - дадаў Фейгін.
Між тым, раней Крымская палявая місія па правах чалавека паведамляла, што Зайцаў у ходзе расследавання і разгляду ў судзе крымінальнай справы ўвесь час знаходзіўся на волі і працягваў несці вайсковую службу ў тым жа рэжыме, што і да забойства ўкраінскага афіцэра.





