У першым раўндзе Кубка Стэнлі «Вашынгтон Кэпіталз» дзякуючы дублю Аляксандра Авечкіна выйграў у авертайме ў гасцях у «Нью-Ёрка Айлендэрс» з лікам 2:1 і зраўняў лік у серыі да 2:2.
Беларускі форвард «Айлендэрс» Міхаіл Грабоўскі зноў не браў удзел у матчы. Раней Грабоўскі доўгі час аднаўляўся пасля траўмы.
Лік у серыі ідзе да чатырох перамог.
«Манрэаль», за які выступае амерыканец беларускага паходжання Алекс Гальчанюк, вядзе ў серыі з «Атавай» — 3:0. Алекс у Кубку Стэнлі закінуў адну шайбу і зрабіў адну галявую перадачу.
Наступны матч пройдзе сёння ў Атаве.





