У нядзелю, 19 красавіка, на вул. Вялікая Альшанка ў Гродне 7-гадовы хлопчык зваліўся з даха дзевяціпавярховага дома. Медыкі канстатавалі яго смерць.

Супрацоўнікаў хуткай медыцынскай дапамогі выклікала суседка, якая бачыла падзенне дзіцяці. Ад шоку жанчына не змагла адразу назваць адрас.

Высветлілася, што пасля абеду старэйшы брат выпусціў пагуляць сваю сястру і брата, пакуль маці не было дома. Напярэдадні трагедыі, адна з суседак бачыла, як дзеці бегалі па даху дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?