У Гродзенскай вобласці з дапамогай фотапасткі ў лесе злавілі першага парушальніка, паведамілі ў Гродзенскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні.

Парушальнік «трапіўся» у фотапастку ў Гродзенскім раёне. Камера сфатаграфавала, як ён выкідваў смецце. Асоба была аператыўна выяўленая. Парушальнік аплаціў штраф.

У Гродзенскай вобласці сёлета закупілі амаль 35 фотапастак для размяшчэння іх на тэрыторыі лясгасаў. Гэта мабільныя сродкі фотафіксацыі, якія ўсталёўваюцца ў месцах, дзе могуць здзяйсняцца парушэнні заканадаўства або патрабуецца ўлік жывёл і г.д.

У цяперашні час фотапасткі ўсталяваныя ў месцах найбольш частых парушэнняў грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства. Яны накіраваныя на выяўленне незаконных лесасекаў, устанаўленне фактаў забруджвання лясной тэрыторыі і інш. Яны фіксуюць любы рух: прабягаючага звера альбо чалавека. Здымкі са сваіх смартфонаў могуць убачыць ляснічыя і экстранна прыняць меры.

Як паведамілі ў ДВЛГА, на дадзеную сістэму, якая працуе па прынцыпе фотафіксацыі на дарогах, у лясной гаспадарцы ўскладаюць вялікія надзеі, бо ў часцей за ўсё выявіць факты парушэння ляснога заканадаўства грамадзянамі даволі складана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?