Стэпавыя пажары, якімі ахоплены Забайкальскі край, з-за моцнага ветру перасеклі мяжу з Манголіяй і прасунуліся ўглыб на 80 кіламетраў, паведамляе кіраўнік ляснога аддзела расійскага падраздзялення «Грынпіс» Аляксей Ярашэнка.

Пажар распаўсюджваецца ў бок мяжы з Кітаем; фота chita.ru

Пажар распаўсюджваецца ў бок мяжы з Кітаем; фота chita.ru

Ён прыводзіць дадзеныя спадарожнікавай здымкі сістэмы FIRMS з тэрмакропкамі, паводле якіх 18 красавіка пажар перайшоў у Манголію з заходняй частцы Анонскага раёна Забайкалля, і на наступны дзень агнём былі ахопленыя стэпы па абодва бакі мяжы.

Цяпер пажар распаўсюджваецца ў паўднёва-ўсходнім напрамку ў бок мяжы з Кітаем, да якой напярэдадні заставалася менш за сто кіламетраў.

На тэрыторыі Расіі стэпавы пажар, паводле ацэнак Ярашэнкі, распаўсюдзіўся на плошчы каля трыццаці тысяч гектараў. Ён сцвярджае, што МНС не разглядае стэпавыя пажары як лясныя, таму «ў афіцыйных зводках гэты пажар не фігуруе».

Напярэдадні Забайкальскае ўпраўленне МНС паведаміла аб стабілізацыі пажарнай абстаноўкі ў рэгіёне. Тушэннем пажараў цяпер займаюцца больш за тры тысячы чалавек, якія выкарыстоўваюць больш за 300 адзінак тэхнікі. Усяго ў выніку хуткага распаўсюджвання агню ў Забайкаллі згарэлі каля 500 жылых і дачных дамоў, пацярпелі больш за 21 тысячу чалавек, пяць чалавек загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?