Па выніках парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў Фінляндыі ў нядзелю, больш за ўсё галасоў атрымала апазіцыйная партыя Цэнтр.

Яна набрала 21,3% галасоў і атрымала 49 месцаў, што на 14 больш, чым у мінулым складзе.

Акрамя Цэнтра, свой вынік палепшыў Зялёны саюз. Яны фінішавалі з вынікам 8,5% і атрымалі пяць дадатковых месцаў. Цяпер у парламенце будзе 15 «зялёных» дэпутатаў.

Больш за ўсё страцілі Кааліцыйная і Сацыял-дэмакратычная партыя. Кааліцыянеры страцілі 7і месцаў, а сацыял-дэмакраты — 8. Адно месца страцілі «Сапраўдныя фіны», аднак у сілу таго, што астатнія прайгралі яшчэ больш, партыя стала другой па памеры ў парламенце, і старшыня Ціма Сойні назваў вынік перамогай.

Цяперашні прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандр Стуб ужо прызнаў сваю паразу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?