У сярэднявечным манускрыпце 1340 года з Брытанскай бібліятэкі знайшлі ілюстрацыю, на якой адлюстраваны персанаж, вельмі падобны на героя папулярнай навукова-фантастычнай сагі «Зорныя войны» магістра Ёду, піша The Daily Mail.

Аднак, як паведаміў куратар Брытанскай бібліятэкі Джуліян Харысан, гэта выява з'яўляецца толькі ілюстрацыяй біблейскай гісторыі пра Самсона.

«Малюнак Ёды знаходзіцца ў манускрыпце 14 стагоддзя… Я хацеў бы сказаць, што гэта сапраўды быў Ёда або падарожнік ў часе, які вярнуўся ў Сярэднявечча, але на самой справе гэта ілюстрацыя да біблейскай гісторыі пра Самсона — у мастака сапраўды было вельмі жывое ўяўленне», — сказаў Харысан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?