Урад Нарвегіі патрабуе ад Масквы тлумачэнняў, якім чынам намеснік прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрый Рагозін, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕС, у суботу наведаў арктычны архіпелаг Шпіцберген, што належыць Нарвегіі.

Рагозіну забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага саюза з-за яго ролі ў анексіі Крыма Расіяй.

Прадстаўнік міністэрства замежных спраў Нарвегіі Фодэ Андэрсан сказаў, што Осла ўжо заявіла расейскай амбасадзе ў Нарвегіі, што людзі, унесеныя ў санкцыйны спіс ЕС, не могуць прыязджаць на Шпіцберген.

Наколькі вядома, Рагозін прыляцеў у аэрапорт пры нарвежскім пасёлку Лонгірбюэн прамым рэйсам разам з губернатарам Ненецкай аўтаномнай акругі Ігарам Кошыным. Прэс-прадстаўнік губернатара паведаміў, што са Шпіцбергена Рагозін і Кошын адправіліся на Паўночны полюс.

Нарвегія разглядае магчымасць узмацнення жорсткасці кантролю ўезду на Шпіцберген.

Аб знаходжанні Рагозіна на Шпіцбергене нарвежскім уладам не было вядома да таго часу, пакуль пра гэта не паведаміў мясцовы часопіс BarentsObserver.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?