Буйную лабараторыю па вытворчасці амфетаміну выявілі ў Барысаве, паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка.

«Затрыманы мужчына (узрост 32 гады), які, не маючы спецыяльнай хімічнай адукацыі, стварыў у арандаваным гаражы магутную лабараторыю па вытворчасці амфетаміну», — распавёў Аляксандр Данільчанка.

Мужчыну затрымалі ў Мінску супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і байцы САХР унутраных войскаў. У затрыманага канфіскавалі скрутак з 37 г амфетаміну. Пазней пры ператрусе гаража, які той здымаў па вуснай дамоўленасці ў Барысаве, была выяўленая лабараторыя па вытворчасці амфетаміну. Усяго ў ходзе ператрусаў канфіскавана 85 кг прэкурсораў, хімічныя рэактывы і рэагенты, лабараторнае абсталяванне, а таксама $4800 і 200 еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?