Расейская грамадская дзеячка, лідарка «Руху ў абарону Хімкінскага лесу», эколаг Яўгенія Чырыкава разам з сям'ёй пераехала жыць у Эстонію.

ecmo.ru

ecmo.ru

«Перш за ўсё я хацела прыбраць з Расіі свой галоўны пункт уразлівасці — дзяцей. Не сакрэт, што ў Расіі ідуць рэпрэсіі ў дачыненні да грамадскіх актывістаў», — заявіла яна ў інтэрв'ю rus.err.ee.

«У 2013 годзе мы падрыхтавалі спецыяльны даклад «Экавязень», з якога відаць, колькі эколагаў было забіта, пасаджана ў турму, зазнала фізічны гвалт. На жаль, сітуацыя з правамі чалавека ў Расіі толькі пагаршаецца», — дадала Чырыкава.

Паводле яе слоў, Эстонія для яе ідэальная краіна, бо яна ў кожны момант можа аператыўна прыехаць у Расію для вырашэння грамадска-экалагічных пытанняў. 

«Я марыла ў Расіі супрацоўнічаць з тэлебачаннем, але цяпер тэлебачанне там стала гебельсаўскай прапагандай. Але тут я спадзяюся на паспяховае супрацоўніцтва. Мне важна даносіць сваю пазіцыю праз інтэрнэт і тэлебачанне. Парадак XXI стагоддзя — гэта позва экалагічная. Фашызм — гэта надуманая праблема. няма ніякага фашызму. Мой дзядуля-украінец яшчэ ў 1945 годзе перамог фашызм. Цяпер галоўнае — гэта экалогія, захаванне нашай планеты», — дадала эколаг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0