У матчы другога тура чэмпіянату краіны па футболе мінскае «Дынама» прайграла БАТЭ з лікам 0:2.

Гульня прайшла 19 красавіка на стадыёне «Трактар» у сталіцы.

Галы ў другім тайме забілі Максім Валадзько (56-я) і Віталь Радзівонаў (76-я).

Гэта ўжо была другая сустрэча камандаў у красавіку. 15 красавіка ў Барысаве БАТЭ і «Дынама» згулялі ў рамках паўфіналу Кубка Беларусі. Матч у адказ пройдзе 29 красавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна