Сёння ў Мінску прайшоў масавы легкаатлетычны прабег пад назвай «Minsk Rock’n’Roll Athletic Run». Прызавы фонд — 3 мільёны рублёў за першае месца (перамога на дыстанцыі 15 км), 2 мільёны — за другое і 1 мільён — за трэцяе адпаведна.

Удзельнікі самых розных узростаў спаборнічалі на цягавітасць, сілу і хуткасць. Самай працяглай і складанай стала дыстанцыя ў 15 км, дзе мужчыны і жанчыны змагаліся ў сваіх узроставых групах: да 20, 20-34 гады, 35-50 гадоў і 51 і старэйшыя.

Прайшлі і карпаратыўныя забегі на 5 км (удзельнічалі студэнты ВНУ і ўсе жадаючыя) і на 3 км (для навучэнцаў сярэдне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў і школ г. Мінска), а таксама эстафета 6х800 метраў.

Каманда сярэдняй школы аграгарадка Языль.

Каманда сярэдняй школы аграгарадка Языль.

Школьнікі ўдзельнічалі ў забегу на 3 кіламетры.

Школьнікі ўдзельнічалі ў забегу на 3 кіламетры.

Кожны з удзельнікаў атрымліваў дыплом аб удзеле.

Кожны з удзельнікаў атрымліваў дыплом аб удзеле.

У забегу ўдзельнічала і шмат людзей пажылога ўзросту.

У забегу ўдзельнічала і шмат людзей пажылога ўзросту.

1 месца у забегу на 3 км — сярэдняя школа аграгарадка Языль.

1 месца у забегу на 3 км — сярэдняя школа аграгарадка Языль.

2 месца (3 км) — сярэдняя школа №186 г. Мінска.

2 месца (3 км) — сярэдняя школа №186 г. Мінска.

3 месца (3 км) — сярэдняя школа №89 г. Мінска.

3 месца (3 км) — сярэдняя школа №89 г. Мінска.

Паралельна праходзіла спартовая эстафета.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?