Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю расейскаму тэлебачанню заявіў, што будзе «глядзець па рэаліях», ці прызнаваць самаабвешчаныя рэспублікі.

Імавернасць прызнання «ДНР» і «ЛНР» Пуцін пракаментаваў так:

«Я пакуль не хацеў бы на гэты конт казаць. Таму што, чаго б я ні сказаў, усё можа быць контрпрадуктыўна. Мы будзем глядзець па рэаліях, якія ўзнікаюць у жыцці», — сказаў ён інтэрв'ю праграме «Весткі ў суботу» на тэлеканале «Расія 24».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?