Міністэрства юстыцыі зарэгістравала грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя пэйнтбола», паведамілі ў Мінюсце.

Аб'яднанне створанае для папулярызацыі пэйнтбола, а таксама падобных з ім відаў спорту: страйкбола і лазертага. Акрамя таго, сярод задач новай арганізацыі — ваенна-патрыятычнае і спартовае выхаванне моладзі, у тым ліку ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей і дапрызыўнай моладзі да службы ў войску.

Новая арганізацыя будзе сумесна з рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднаннем «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» (ДТСААФ) развіваць ваенна-прыкладныя віды спорту. Аб'яднанне мае намер распрацоўваць і выконваць праграмы развіцця пэйнтбола, страйкбола і лазертага, праводзіць турніры, навучаць інструктараў і суддзяў. Членамі федэрацыі могуць стаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у краіне.

Гэта ўжо не першая спартыўная арганізацыя, якая ў гэтым годзе афіцыйна пачала працу ў Беларусі. З пачатку года Мінюст зарэгістраваў рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя каратэ сётокан» і міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Міжнародная федэрацыя гіравых відаў спорту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?