Сям’я гутэрытаў. Фота: BBC

Сям’я гутэрытаў. Фота: BBC

Генетыкі з Універсітэта Чыкага сцвярджаюць у часопісе Genetics, што ад блізкароднасных шлюбаў крытычныя праблемы са здароўем сустракаюцца не так часта.

Дзеці з рэцэсіўнымі мутацыямі, здольнымі прывесці да бясплоднасці ці лятальнага выніку, сустракаюцца толькі на 1,8% часцей ад стрыечных брата і сястры, чым ад звычайнай сям’і.

Сёння лічыцца, што дзеці блізкіх родзічаў маюць значна больш шанцаў атрымаць шкодныя генетычныя мутацыі.

Асноўнай мэтай даследавання было вылічэнне сярэдняй колькасці шкодных генетычных мутацый на чалавека. Дзеля гэтага генетыкі прааналізавалі гены рэлігійнай абшчыны гутэрытаў з Паўднёвай Дакоты — усе 1642 чалавекі ёсць прамымі нашчадкамі 64 заснавальнікаў абшчыны. З дапамогай камп’ютарнай сімуляцыі навукоўцы вылічылі, з якой імавернасцю мутацыя ў генах аднога з заснавальнікаў абшчыны прывядзе да генетычных захворванняў нашчадкаў.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?