Раней запланаваны на 18-19 красавіка стокавы кірмаш у Мінску пераносіцца на 1-2 мая ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Маштабны спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў з удзелам вытворцаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі адбудзецца ў раёне Палаца спорту. У ім прымуць удзел больш як 50 прадпрыемстваў-вытворцаў і гандлёвых арганізацый, такіх як «Купалінка», «Алеся», «Свiтанак», «Элема», «Галантэя», «БелКрэда», «Калінка», Беларускі цэнтр моды і іншыя. Са скідкамі будуць прадстаўлены швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, абутак для ўсёй сям'і.

Таксама на кірмашы можна будзе купіць харчовыя тавары, прадукцыю грамадскага харчавання, сажалкавую рыбу і прадукцыю яе перапрацоўкі. Наведвальнікі мерапрыемства змогуць стаць удзельнікамі культурна-забаўляльнай праграмы.

Першы спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў прайшоў у Мінску ў верасні мінулага года. На гандлёвай плошчы больш як 6 тыс. кв.м сваю прадукцыю прадставілі амаль 50 буйных айчынных прадпрыемстваў — вытворцаў швейных, трыкатажных, галантарэйных тавараў і абутку. Цэны для пакупнікоў былі на 40-60 працэнтаў ніжэйшыя, чым у рознічнай гандлёвай сетцы. Тавараабарот першага стокавага распродажу склаў Br1,6 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?