Мінадукацыі Беларусі змяняе падыход да парогавага бала, які трэба набраць на тэставанні, каб паступіць у ВНУ. Пра гэта 16 красавіка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Паводле яго слоў, уводзіцца панятак «профільны і няпрофільны прадмет». Напрыклад, матэматыку на матэматычны факультэт трэба здаваць на 15 балаў. Такім чынам, у 2015 годзе нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі: па першым прадмеце профільнага іспыту — «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія» — ад 0 да 14.

Па такіх прадметах, як «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя найноўшага часу», «Грамадазнаўства», «Геаграфія», «Замежныя мовы» незадавальняючы бал ад 0 да 19.

Па другім прадмеце профільнага іспыту — «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія» — ад 0 да 9.

Па «Гісторыі Беларусі», «Сусветнай гісторыі найноўшага часу» і «Грамадазнаўстве», а таксама «Геаграфіі» і «Замежных мовах» трэба мець 15 балаў. Па рускай і беларускай мовах нездавальняючыя адзнакі — ад 0 да 10 балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?