Усе дакументы Мінадукацыі, якія рэгламентуюць правядзенне ў 2015 годзе ўступнай кампаніі, знаходзяцца на юрыдычнай экспертызе і будуць апублікаваны ў бліжэйшы час.

Аб гэтым паведаміў у час анлайн-канферэнцыі «Уступная кампанія - 2015» на сайце БЕЛТА начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Раманюк.

«Пакуль жа магу сказаць, што ў мэтах больш поўнага задавальнення патрэбнасцей абітурыентаў прадугледжана развядзенне па тэрмінах прыёму за кошт сродкаў бюджэту (больш раннія часавыя рамкі) і прыёму на платнай аснове (больш познія). Рэгламентаваны часавыя рамкі арганізацыі прыёму на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, паступленне на якія магчыма толькі пасля завяршэння сельгасработ», - расказаў Сяргей Раманюк.

У параўнанні з 2014 годам павялічаны на 2 дні тэрмін прыёму дакументаў на бюджэт - з 8 па 15 ліпеня (уступныя іспыты ва ўстановах вышэйшай адукацыі пройдуць з 16 па 21 ліпеня), рэгламентаваны тэрміны прыёму дакументаў, правядзення гутаркі і залічэння на вакантныя месцы грамадзян Луганскай і Данецкай абласцей Украіны (у адпаведнасці з указам ад 30 жніўня 2014 года нумар 420) - з 26 ліпеня па 1 жніўня. Грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей будуць удзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя вакантныя месцы ў ходзе дадатковага набору, пасля залічэння грамадзян Беларусі.

Прыём дакументаў для грамадзян краіны на платнай аснове ў ВНУ пройдзе з 8 ліпеня па 2 жніўня.

Грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей змогуць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты, прадугледжаных для беларускіх грамадзян, - па 15 кастрычніка.

Прадугледжана задавальненне інтарэсаў абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе на спецыяльнасці, што патрабуюць спецыяльнага прафесійнага адбору (творчыя, ваенныя). Для іх устаноўлены больш раннія часавыя рамкі прыёмнай кампаніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?