kremlin.ru

kremlin.ru

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі на пытанне галоўнага рэдактара «Независимой газеты» Канстанціна Рэмчукова пра перспектывы нармалізацыі стасункаў Расіі і краін Захаду сказаў, што не «мы іх псавалі», але Расія гатовая да супрацоўніцтва з усімі, хто ў гэтым зацікаўлены.

Пры гэтым Пуцін дадаў, што ЗША не патрэбныя саюзнікі, ім патрэбныя васалы. «Расія сябе ў такой сістэме адносін не бачыць», - дадаў Пуцін.

Галоўнай умовай нармалізацыі стасункаў з Захадам Пуцін назваў «павагу да Расіі і павагу да яе інтарэсаў».

Расія «не будзе надзімаць вусны і злавацца на Захад», ухіляцца і ізалявацца, яна гатовая да перамоваў, дадаў Пуцін. Паводле яго слоў, рост яго асабістага рэйтынгу ўнутры краіны не звязаны з павелічэннем узроўню канфрантацыі краіны з астатнім светам.

На пытанне Рэмчукова пра рост нацыяналістычных настрояў і ксенафобіі ў расійскім грамадстве Пуцін запэўніў, што Расія змагаецца з радыкальным нацыяналізмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?