Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы мае намер у бліжэйшы час наведаць Беларусь. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Прэзідэнт Індыі канстатаваў сяброўскі характар адносін з Беларуссю.

«Адзначаная наяўнасць вялікага патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, адсутнасць якіх-небудзь рознагалоссяў на міжнароднай арэне. Кіраўнік індыйскай дзяржавы пацвердзіў свой намер наведаць у бліжэйшы час Беларусь», — праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?