Мінгарсуд абвясціў сёння прысуд па нашумелай крымінальнай справе дзвюх былых чыноўніц Міністэрства юстыцыі.
Былая начальніца ўпраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Мінюста Галіна Грышкавец прысуджаная да восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Наталля Беразоўская, якая займала пасаду намесніка начальніка гэтага ўпраўлення, атрымала чатыры гады пазбаўлення волі.
Нагадаем, у жніўні 2013 супрацоўнікі КДБ пры атрыманні хабару ў памеры 1000 даляраў ЗША затрымалі з доказамі злачынства начальніка ўпраўлення Міністэрства юстыцыі Беларусі і яе намесніцу.
Глядзі таксама: Турма не да спазнання змяніла работніц Мінюста, якіх судзяць за хабар
0
0
0
0
0
0