Tut.by

Tut.by

Нясвіжскім раённым аддзелам Следчага камітэта высвятляюцца абставіны дарожна-транспартнага здарэння, што прывяло да прычынення цялесных пашкоджанняў маленькім дзецям, паведамляе прэс-служба СК.

Як паведамлялася, 11 красавіка ў гарадскім пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна 24-гадовы кіроўца, жыхар Бабруйска, на аўтамабілі Hyundai, выехаў за межы праезнай часткі і ўчыніў наезд на малалетніх дзяцей, 2009 і 2013 гадоў нараджэння, што ішлі разам з бацькамі. З рознымі цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі апошнія шпіталізаваныя ў медыцынскую ўстанову.

Tut.by

Tut.by

У ходзе далейшага разгляду, агляду месца здарэння, допытаў відавочцаў устаноўлена, што кіроўца знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап'янення.

Згодна з медыцынскім аглядам у крыві ў яго было 3,02 праміле алкаголю.

Акрамя таго, малады чалавек, не маючы пасведчання, неправамерна завалодаў транспартным сродкам і здзейсніў на ім ДТЗ, паведамляе СК

Сабраныя следствам доказы далі падставы прад'явіць падазраванаму абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Улічваючы абставіны і цяжар здзейсненага злачынства, следства ініцыявала перад пракурорам прымяненне ў дачыненні да абвінавачанага меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, зазначае прэс-служба.

Tut.by

Tut.by

Глядзі таксама: У Гарадзеі людзі ледзь не лінчавалі кіроўцу, які збіў дзіцёнка-веласіпедыста і малога ў калясцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0