Шчучынскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа па факце наўмыснага забойства заведама састарэлай асобы на падставе ч. 2 арт. 139 КК. 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, 12 красавіка ў прыватным доме ў Шчучыне жанчына 1948 года нараджэння падчас сваркі з маці 1924 года нараджэння збіла састарэлую жанчыну рукамі і нагамі. Ад шматлікіх цялесных пашкоджанняў тая памерла на месцы. 

Устаноўлена, што сварка, якая прывяла да забойства, была абумоўленая непрыязнымі адносінамі паміж сваякамі. Незадоўга да злачынства сама ахвяра справакавала агрэсію з боку дачкі. 

Следчыя высвятляюць акалічнасці здарэння. Прызначаны шэраг экспертыз. Дапытваюцца сваякі і суседзі падазраванай і ахвяры, збіраюцца і вывучаюцца матэрыялы, якія характарызуюць іх асобы. Ніводная з жанчын да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягвалася. 

Следства ініцыявала перад пракуратурай прымяненне ў дачыненні да падазраванай меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?