Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў занепакоены зніжэннем тавараабароту з Расіяй. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аркадзем Дварковічам.

Адной з галоўных тэм сённяшняга абмеркавання стала гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Як канстатаваў Андрэй Кабякоў, узаемны тавараабарот Беларусі і Расіі апошнім часам прыкметна зніжаецца. «Так, за два месяцы гэтага года мы страцілі ў сярэднім недзе 35 працэнтаў тавараабароту», — адзначыў ён. Перш за ўсё гэта звязана з тым, што адбылася пэўная карэкцыя валютных курсаў.

Аднак нараўне з цэнавым назіраецца і скарачэнне фізічных аб'ёмаў. «А гэта вынік таго, што мы разам недзе недапрацоўваем», — лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

У сувязі з гэтым Андрэй Кабякоў нагадаў, што Беларусь і Расія падпісалі сумесны план дзеянняў урадаў, які прадугледжвае дадатковыя меры развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, накіраваны ў асноўным на максімальнае ўстараненне ўзаемных бар'ераў, што пакуль яшчэ існуюць.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі таксама іншыя пытанні, звязаныя з перспектывамі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю знакавых інвестыцыйных праектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?