Стэфані, 13-гадовая дзяўчынка з Тэхаса, вельмі хацела адаслаць прыгожае паведамленне бацьку — астранаўту з МКС. Ёй дапамагла кампанія Hyundai.

На дне возера ў пустыні Невада 11 аўтамабіляў слядамі колаў напісалі пасланне Стэфані — «Steph❤'s you!» («Стэф любіць цябе!»).

Пасланне трапіла ў «Кнігу рэкордаў Гінэса» як «найвялікшая выява, зробленая коламі аўтамабіляў».

Памер надпісу склаў 5,5 км². Яго на самой справе можна разглядзець з космасу.

Здымкі праходзілі яшчэ ў студзені, але відэа было выкладзенае ў красавіку. За некалькі дзён яно набрала 4,5 млн праглядаў. Аўтары відэа не могуць называць імя астранаўта ці прозвішча яго дачкі — NASA забараняе выкарыстоўваць імёны астранаўтаў у рэкламных мэтах. Але на МКС на момант здымак на самой справе знаходзіўся астранаўт, чыя сям’я жыве ў Тэхасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?