У Мінску могуць з'явіцца станцыі метро з назвамі ў гонар класікаў беларускай літаратуры, а таксама некаторых сталічных мікрараёнаў.

На сайце Мінгарвыканкама з'явіліся прапановы па назвах станцый трэцяй і чацвёртай ліній мінскага метро. На адных станцыях прапануецца пакінуць праектаваныя назвы, на іншых — замяніць на новыя. Што можа з'явіцца на схемах новых галінак метро?

Назвы распрацавала камісія па перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў. Яны не з'яўляюцца канчатковымі. 

Трэцяя лінія метро. «Івана Мележа», «Свіслач» і «Кірмаш»

Праектаваная станцыя Рабочая назва Прапанова па назве станцыі метро
скрыжаванне вуліц Заслаўскай, Мельнікайтэ і праспекта Пераможцаў «Праспект Пераможцаў» «Прафсаюзная»
скрыжаванне вуліцы Крапоткіна і праспекта Машэрава «Праспект Машэрава» «Свiслач»
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай «Веры Харужай» «Кірмаш»
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Сурганава «Плошча Бангалор» «Парк Дружбы народаў
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Халтурына «Мележа» «Iвaнa Мележа»
скрыжаванне вуліц Шырокай і Усходняй «Кальцова» «3ялёны Луг»
скрыжаванне Лагойскага тракта і вуліцы Гамарніка «3ялёны Луг» «Лагойская»

Чацвёртая лінія метро. «Максіма Багдановіча» і «Серабранка»

Праектаваная станцыя Рабочая назва Прапанова па назве станцыі метро
скрыжаванне вуліц Галадзеда і Ташкенцкай «Ташкенцкая» «Чыжоўка»
скрыжаванне вуліцы Малініна і праспекта Ракасоўскага «Серабранка» «Азёрная»
скрыжаванне вуліц Пляханава і праспекта Ракасоўскага «Пляханава» «Шэйпiчы»
скрыжаванне вуліц Ванеева, Кашавога, Трасцянецкай і праспекта Ракасоўскага «Усходнi» «Серабранка»
скрыжаванне вуліц Даўгабродскай, Кашавога і бульвара Трактарабудаўнікоў «Даўгабродская» «Даўгабродская»
скрыжаванне вуліц Уральскай і Фролікава (або Даўгабродскай) «Уральская» «Рабочая»
скрыжаванне вуліц Платонава і Акадэмічнай «Платонава» «Батанiчны сад»
скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава «Дом друку» «Друкарская»
скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча, Арлоўскай і Сурганава «Парк Дружбы народаў» «Максiма Багдановiча»
скрыжаванне Старавіленскага тракта і вуліцы Арлоўскай «Старавiленская» «Старавiленскi Шлях»
праспект Пераможцаў, каля дамоў №№ 85-89 «Манежная» «Вяснянка»
праспект Пераможцаў, каля дамоў №№ 111, 111А, 111Б «Мiнск-Арэна»

«Алімпійская

Гараджане могуць накіраваць свае прапановы па адрасе: 220030, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 6, «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна», па факсе 200 97 81 або па e-mail [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?