Шаноўная рэдакцыя! Хацелася б даць Вам інфармацыю пра праблему, якую варта выправіць.

Мая нявеста вучыцца на 5 курсе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ). Адзін з прадметаў («Дыскурсіўныя практыкі камунікацыі») мае сваёй накіраванасцю абмеркаванне сучаснай культуры, палітыкі і літаратуры. Тэмы на абмеркаванне зададзеныя ў навучальнай праграме ўніверсітэта. У дадатку да ліста падаю тэмы абмеркавання на іспыце і так званыя «экзаменацыйныя праблемы». Звярніце ўвагу на радзел тэмаў «Politics and politicans». Шмат каментаваць, думаю, не варта. Раздзелы 8 і 9 таксама вельмі «цікавыя».

Таксама варта адзначыць улюбёныя (як кажуць) тэмы для гутаркі экзаменатара (Ялецкая Алена Альгертаўна): добры прэзідэнт РФ, крывадушны Захад, загніваючы Захад на чале з ЗША (бо іміграцыя, дазвол на гомасэксуальныя шлюбы і ісламскі радыкалізм), кіеўская «хунта» і вызвольная місія Расіі ва Украіне.

З экзаменацыйных «праблемаў» вартая ўвагі апошняя – «54.Putin is the right person to rule Russia today». Іншыя шматлікія праблемы таксама павінны падводзіць да звышпералічаных высноваў.

Цяпер па гэтым прадмеце якраз вывучаецца тэма, прысвечаная прэзідэнту Расіі. На ёй студэнтам даецца некалькі вялікіх ангельскамоўных артыкулаў, аўтары якіх усебакова ўхваляюць палітыку РФ і яе правадыра.

Гэта ненармальна, калі ў беларускім універсітэце студэнты павінны вывучаць замежную і ўнутраную палітыку іншай дзяржавы, тым больш цалкам заангажавана і з пункту гледжання гэтай самай дзяржавы.

Папярэдняй тэмай быў «Ісламскі экстрэмізм і Ісламская дзяржава». Кажуць, што экзаменатар вельмі ўхваляе, калі б студэнты (а ў абсалютнай большасці гэта дзяўчаты) глядзелі агітацыйныя відэа ІД і маглі іх абмеркаваць. Глядзець на адразанне галоваў непавінных людзей — даволі сумнеўны элемент нават вышэйшай адукацыі.

Напрыканцы хачу зазначыць, што, на маю думку, галоўны правадыр прарасейскай рыторыкі ў дадзенай сітуацыі менавіта А.А.Ялецкая. Выкладчыца, якая вядзе практычныя заняткі, фактычна, такі ж закладнік сістэмы, як і студэнты. Хаця загадчык кафедры, якая падпісала спіс тэм на іспыт, таксама не можа не несці адказнасці.

Дзякуй, што прачыталі мой ліст. Спадзяюся ён стане асновай для напісання цікавага матэрыялу, пасля якога магчыма ў МДЛУ нешта і зменіцца, бо сітуацыя там цяпер, як бачыце, не адпавядае накірунку ідэалогіі нават сённяшняй беларускай дзяржавы.

З павагай, 

ВБ (імя ў Рэдакцыі)

Ад Рэдактара

Мы публікуем Ваш ліст і публікуем спіс тэмаў, які Вы далучылі, ніжэй. Звяртаем увагу, што многія тэмы гучаць як дыскусійныя. Як бачыце, там ёсць тэмы за і супраць свабоднага валодання зброяй, за і супраць шлюбаў і разводаў і г.д. Галоўнае, каб студэнты ўмелі звязна выказвацца. А за ці супраць — гэта для выкладчыка павінна быць няважна. 

Але так, Вы маеце рацыю, шэраг тэмаў з канца спісу гучаць занадта аднабакова. Калі «Пуцін — правільны лідар для Расіі», то дайце і другую тэму: «Пуцін паставіў свет на парог Трэцяй сусветнай вайны і душыць уласнае грамадства». Калі даяце «Двайныя стандарты заходняй замежнай палітыкі», то дайце і «Двайныя стандарты расійскай і беларускай палітыкі», інакш з выкладчыкаў вы ператвараецеся ў прамывальнікаў мазгоў.

Ну і сам падыход, калі на свет глядзяць не з беларускіх пазіцый, а з расійскіх, тыпова каланіяльны.

Выкладчыца МДЛУ Ялецкая: Ніхто не навязвае студэнтам нейкія погляды

Карэспандэнт «НН» пагутарыў з выкладчыцай МДЛУ Аленай Ялецкай, якая складала экзаменацыйныя пытанні. Ялецкая патлумачыла, што фармулёўка тэм заклікае да дыскусіі, а студэнтаў не схіляюць да нейкага канкрэтнага погляду:

«Наш курс называецца «Discussion. Debates» (Дыскусія. Дэбаты). Асноўная задача студэнтаў — навучыцца аргументавана адстойваць нейкі пункт гледжання. Вы можаце мець свой погляд, але вы мусіце аб'ектыўна глядзець на праблемы. А фармулёўка тэмы — гэта толькі матэрыял для дэбатаў, такім чынам яны могуць быць павёрнутыя іншым бокам.

Вось у нас ёсць тэма пра аборты. Яна можа быць сфармулявана як «Аборт — выбар жанчыны», а можа быць сфармулявана як «Аборт — намеранае забойства дзіця». І ніхто не прымушае студэнтаў казаць, што так гэта і ёсць, ніхто нікога ні да якога пункту гледжання не прымушае».

Што тычыцца падзей ва Украіне, то Ялецкая запэўніла, што, напрыклад, ў мінулым годзе тэма пра Майдан была сфармулявана як «People's revolutioin» — то бок «Народная рэвалюцыя».

(…)

(…)

Problem Situations

  1. A child deprived of a father (parents) cannot succeed in life.
  2. We don’t need parents after 18.
  3. An extended family is an outdated stereotype.
  4. The generation gap is the parents’ fault.
  5. Young adults benefit from living away from parental homes.
  6. Seeking a career prevents women from being good mothers and homemakers.
  7. Teenage sex education is parental responsibility.
  8. Cohabitation is an excellent way to test out a relationship.
  9. Adultery in a marriage is inevitable.
  10. Divorce is morally wrong and marriage should be preserved at all costs.
  11. A marriage license is a worthless piece of paper.
  12. A marriage contract is a reasonable arrangement.
  13. Same sex couples / marriages are a social distortion / socially acceptable.
  14. Abortion is a deliberate murder of a child. / Abortion is a woman’s choice.
  15. Jealousy is a sign of love and poses no danger.
  16. It’s never too late to get out.
  17. If a woman leaves the batterer, she loses.
  18. Spousal abuse is a domestic matter, not a criminal activity. Law enforcement officials should not interfere.
  19. Tough legislation can keep domestic violence in check.
  20. The best solution is education and therapy.
  21. Verbal abuse is no crime. It’s harmless and unavoidable.
  22. Once an abuser, always an abuser.
  23. An adopted family will never replace a biological one.
  24. Foreign adoption poses a high risk of child abuse.
  25. A child raised in an abusive household is bound to become a victim or a victimizer.
  26. Money corrupts. Big money corrupts absolutely.
  27. It’s no matter how you make money as you get rich. The end justifies the means.
  28. Behind every big fortune there is a crime.
  29. Money is the root of all evil.
  30. Neither a borrower nor a lender be.
  31. When money talks, love walks.
  32. Saving money ensures your future.
  33. Money is there to spend.
  34. Greed is the vehicle of progress.
  35. Oligarchy is beneficial to the welfare of a country and its citizens.
  36. A financial crisis is more of an opportunity than a disaster.
  37. The Euro zone economic crisis will trigger the collapse of the EU.
  38. Measures to reduce and control gun ownership are counterproductive. They deprive law-abiding citizens of their God-given right to protect themselves.
  39. By imposing gun restrictions we violate human rights to self-defence.
  40. Buying toy guns for children is seemingly harmless. A child may develop a fascination with guns which cultivates aggression and makes him a potential criminal.
  41. Self-protection homicide is justifiable and the perpetrator should not be prosecuted.
  42. Violence on the screen incites violence in real life. If there be justice, Hollywood should be sued for breeding violence.
  43. Having a gun at home represents a real danger and a false hope of safety.
  44. The risks of having a gun at home substantially outweigh the benefits.
  45. «My home is my castle», goes the English saying. But killing an intruder is still a murder, and if you do it you are a murderer.
  46. Terrorism is not rooted in Islam as a faith.
  47. Russia has largely managed to curb terrorism.
  48. An open-door immigration policy is a recipe for disaster.
  49. Islamisation of Europe leads to a clash of civilizations.
  50. Islamisation of Europe is a reality to be reckoned with.
  51. Multiculturalism is a beautiful idea that has failed.
  52. Juvenile justice violates parental rights and undermines the family institution.
  53. Political skill is genetically predetermined.
  54. Putin is the right person to rule Russia today.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0