NY Times

NY Times

Хілары Родхэм Клінтан будзе балатавацца ў прэзідэнты другі раз, заявіў адзін з яе галоўных дарадцаў у нядзелю, падводзячы рысу пад двума гадамі спекуляцый на тэму верагодняга кандыдата ад Дэмакратычнай партыі на выбарах 2016 года.

Гэта заява прагучала ў рассылцы электроннай пошты ад Джона Падэсты — старшыня кампаніі Х.Клінтан, паведамляе NY Times.

«Я хацеў, каб пераканаліся, што вы чуеце ў першую чаргу ад мяне — гэта афіцыйна: Хілары балатуецца на пасаду прэзідэнта», — гаворыцца ў заяве Падэсты. 

На канале Клінтан на YouTube апублікавана відэа, у якім амерыканцы дзеляцца сваімі планамі. У канцы відэа Хілары Клінтан дзеліцца сваімі: яна кажа, што ідзе ў прэзідэнты.

«Амерыцы патрэбныя героі, і я хачу быць такім героем», - кажа Хілары Клінтан

Першая лэдзі ЗША ў 1993-2001 гг., сенатар ад штата Нью-Ёрк (2001—2009), дзяржсакратар краіны ў 2009-2013 гг. прайграла Бараку Абаму на праймерыз дэмакратаў у 2008 г.

Сёння раней паведамлялася, што Барак Абама «блаславіў» Хілары Клінтан у прэзідэнты. «Я лічу, што Хілары Клінтан стане выдатным прэзідэнтам. Яна мой сябар», — заявіў Абама ў суботу на прэс-канферэнцыі ў Панаме пасля завяршэння там «саміту Амерык».

Кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі яшчэ не вызначыўся.

Пра намер вылучацца заявілі, напрыклад, губернатар Фларыды, брат Джорджа Буша-малодшага Джэб Буш (найбольш верагодны), а таксама сенатары Рэнд Пол і Тэд Круз.

Выбары 45-га прэзідэнта ЗША пройдуць у лістападзе 2016 г., але выбарчая кампанія стартуе ўжо сёлета. Барак Абама не можа вылучацца, бо кіруе краінай другі тэрмін.

NY Times

NY Times

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?